Аб насНавіныГісторыяНашы ахвярадаўцыПарафіяльныя Карытас Пляцоўкі КарытасПраектыВалантарыят
www.caritas.grodnensis.by
Аўторак, 28 сакавіка 2017 года
Рэлігійная місія “ДАБРАЧЫННАЕ КАТАЛІЦКАЕ АБ'ЯДНАННЕ КАРЫТАС”
Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла на Беларусі
АБ НАС
Аб нас
Нашыя мэты
Кантакты
ПЛЯЦОЎКІ
Кухня для бедных
Сацыяльны пункт Карытас
Аптэка
ПАРАФІЯЛЬНЫ КАРЫТАС
Астравец
Новы Двор
Слонім
Воранава
Іўе
Аб нас PDF Друк E-mail
  
  Карытас Гродзенскай Дыяцэзіі з'яўляецца дабрачыннай арганізацыяй Каталіцкага Касцёла. Наша заданне - несці духоўную і матэрыяльную дапамогу бедным і інвалідам.
  Карытас-Гродна дзейнічае ў адпаведнасці са сваім уласным Статутам. Афіцыйна на чале Карытас знаходзіцца біскуп-ардынарыуш. Аднак у паўсядзённым жыцці дзейнасць Карытас каардынуе дырэктар, які адказвае за ўсе мерапрыемствы, якія праводзяцца прыхадскімі аддзеламі Карытас Гродзенскай Дыяцэзіі. На сённяшні дзень дырэктарам Карытас з'яўляецца ксёндз Віталій Дабраловіч, а віцэ-дырэктарам - сястра Элігія Паўліш.
  Галоўны офіс Карытас знаходзіцца ў Гродна на вуліцы К. Маркса, 4. Дзейнасцю гродзенскага Карытас ведае група людзей, якія заўсёды гатовыя аказаць дапамогу кожнаму, хто яе патрабуе. Карытас-Гродна рэалізуе некалькі праектаў і арганізуе розныя дабрачынныя акцыі. Дзякуючы дапамозе шчодрых дабрачынцаў Карытас клапоціцца аб шматдзетных і няпоўных сем'ях, дзецях-сіротах, інвалідах, самотных пенсіянерах, зняволеных, а таксама аб тых, хто страціў сваё жыллё.
  Карытас аказвае не толькі матэрыяльную дапамогу, але, першым чынам, імкнецца несці духоўную дапамогу тым, хто маральна страчаны, пазбаўлены надзеі. Кіраўніцтва Карытас таксама клапоціцца аб духоўнай фармацыі сваіх працаўнікоў, праводзячы рэкалекцыі і курсы па арганізацыі і правядзенню дабрачыннай дзейнасці.
  Слова "карытас" азначае любоў. Таму галоўнай нашай мэтай з'яўляецца праяўленне любові да ўсіх, хто з'яўляецца на нашым шляху. Любоў- гэта дарунак, які, дзелячыся, не памяншаецца, а стала ўзрастае ў адрозненне ад матэрыяльных каштоўнасцяў.

 
 
адміністратар © 2017 Карытас Гродзенскай Дыяцэзіі